Мэты і задачы, структура ўстановы - СШ 2 г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Мэты і задачы, структура ўстановы

Прыярытэтныя напрамкі работы школы ў 2022/2023 навучальным годзе

Мэта:

удасканаленне адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1. Забяспечыць якасць адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз: удасканаленне работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі; арганізацыю вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, схільнасцей, здольнасцей, у тым ліку, накіраваных на профільную і дапрофільную падрыхтоўку вучняў; удасканаленне кантрольна-ацэначнай і аналітычнай дзейнасці педагогаў; выкарыстанне сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, актыўных форм і метадаў навучання і выхавання, якія садзейнічаюць фарміраванню пазнавальнай цікавасці вучняў;

2. Стварыць умовы для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў праз уключэнне іх у мерапрыемствы ідэалагічнай і сацыяльна-значнай накіраванасці, максімальна выкарыстоўваючы магчымасці шостага школьнага дня і пазаўрочную дзейнасць, патэнцыял дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. 3. Забяспечыць якаснае функцыянаванне здароўезберагальнай сістэмы і стварыць бяспечныя ўмовы знаходжання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Педагагічны калектыў школы складаецца з 80 педагогаў:

вышэйшая катэгорыя - 24 (30%)

першая - 28 (35%)

другая - 11 (13,8%)

без катэгорыі - 17 (21,2%)

У школе навучаецца 815 навучэнцаў:

1-4 класы - 338 навучэнцаў;

5-9 класы - 375 навучэнцаў;

10-11 класы - 102 навучэнцаў.