З гісторыі школы - СШ 2 г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

З гісторыі школы

Увосень 1972 гады, на паўднёвай ускраіне Камянца пачаліся земляныя працы: рыхтаваўся катлаван пад падмурак будынка новай школы. Будаўніцтва доўжылася амаль 2 гады і да лета 1974г. быў складзены 4-павярховы цагляны будынак, які на той момант быў самым вялікім у горадзе.

Усё лета ішлі аддзелачныя работы. У канцы жніўня да гэтых работ падключыліся і толькі што прызначаныя ў школу настаўнікі на чале з першым яе дырэктарам, Георгіем Пятровічам Дзмітруком. Да канца жніўня ў школе не толькі завяршыліся будаўнічыя і аддзелачныя работы, але і была ўстаноўлена ўся мэбля і неабходнае для арганізацыі якаснага навучальнага працэсу абсталяванне. 30 жніўня 1974 гады адбылася першая школьная лінейка. Школа была афіцыйна адчынена, атрымала свой адрас: вул. Брэсцкая, д.60. 1 верасня 1974 года за парты селі 814 навучэнцаў.

разгарнуць » / « згарнуць