Архив новостей - СШ 2 г.Каменца
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2022

Мерапрыемствы да Дня роднай мовы

Хто саромееца роднай мовы, той варты, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В. Ластоўскі)  21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта з гэтай нагоды ў СШ №2 г.Камянца быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. У фае школы была аформлена выстава-афарызм "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", а таксама каляндар-слоўнічак "Лёгкая мова". Раніцаю вучаніцы сустракалі ўсіх, хто прыходзіў у школу, віншавалі іх са святам, а таксама прапаноўвалі выцягнуць з мяшэчка нумар пытання і ў выпадку правільнага адказу атрымлівалі цукерку і закладку. Сярод вучняў 4-х класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў "Квітней, Беларусь!".  Вучні 5-8 класаў праверылі свае веды па беларускай мове і літаратуры на школьным этапе алімпіяды. Кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры праводзіў у гэты дзень мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў рамцы з хэштэгамі #люблюроднуюмову#размаўляйсамнойпа-беларуску.