Архив новостей - СШ 2 г.Каменца
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

Мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы прайшлі у школе

Тыдзень з 19 па 23 верасня 2022 г. аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Тыднем роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Напярэдадні ў Сярэдняй школе №2 г.Камянца 16 верасня для 206 вучняў быў праведзены Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

Пачаўся Тыдзень з афармлення “Куточка кемлівых", які змяшчаў загадкі, рэбусы, віктарыны. Вялікае ўражанне на вучняў аказала воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

У школьнай бібліятэцы да Тыдня былі аформлены кніжныя выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць”. Бібліятэкары правялі гутарку каля кніжных выстаў для 84 вучняў.

Наша мова прыгожая, мілагучная, багатая і шматпланавая. Пра гэта сведчаць шмат афарызмаў, у тым ліку і гэты: "Кожны народ стварыў хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова", - пісаў А.Разанаў.

19 верасня 127 вучняў сталі ўдзельнікамі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да акцыі таксама далучыліся настаўнікі.

У гэты ж дзень для першакласнікаў была праведзена пазнавальная гадзінка “Размаўляй па-беларуску”.

Родная мова шырока прадстаўлена ў культуры і мастацтве. Пра гэта хораша пісаў Ніл Гілевіч: "Культура нацыі без культуры мовы - нонсэнс, бяссэнсіца".

20 верасня 5 відэазапісаў чытання вершаў на роднай мове былі размешчаны на старонцы школы ў сацыяльнай сетцы Інстаграм з хэштэгам #Льецца мова.

У гэты дзень вучні 4-х класаў прынялі ўдзел ў гадзіне роднай мовы “Гучы, роднае слова”, а 1-х класаў – адправіліся ў падарожжа ў казку “Як курачка пеўніка ратавала”.

Кожны чалавек хоць аднойчы задаваў сабе пытанне: “За што я люблю родную зямлю?”. 21 верасня вучні 6-7х класаў шукалі адказ на гэтае пытанне калі прымалі ўдзел у конкерсе творчых работ “За што я люблю родную замлю”. Тым часам вучні 2-га класа адправіліся на экскурсію па вуліцах горада “Камянец. Гісторыя побач з сучаснасцю”. Камянецкая вежа, Свята-Семіонаўская царква, школа мастацтваў, Брацкая магіла, помнік заснавальніку горада – далёка не ўсе аб’екты гісторыю якіх вучні пачулі на беларускай мове. Схіліўшы галовы вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прыцягвала ўвагу настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў фотавыстава “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі больш за 50 сямей вучняў.

22 верасня для вучняў быў арганізаваны марафон “Мова родная – мова модная”. У фае школы дэманстраваліся відэаролікі пра Беларусь і беларускую мову, а 18 старшакласнікаў спаборнічалі ў караоке-батле на лепшае выкананне беларускай песні.

22 верасня для вучняў 7-х класаў у рамках праекта Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Сустрэчы на ўсе 100” была арганізавана сустрэча з пісьменніцай і супрацоўніцай раённай газеты “Навіны Камянеччыны” Настассяй Нарэйка. Гутарка ішла пра родную мову, класікаў-юбіляраў Янку Купалу і Якуба Коласа. Былі зачытаны творчыя работы сямікласнікаў. Некаторыя вучні запісаліся ў літаратурны гурток “Жарынка” пры рэдакцыі раёнкі.

У гэты ж дзень шасцікласнікі прынялі ўдзел у віктарыне “Я ведаю беларускую мову!”.

23 верасня вучні 4-га класа прынялі ўдзел у “Падарожжы па краіне беларускай казкі”.

Напраканцы тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а таксама настаўнікі пачатковых класаў наладзілі абмен вопытам выкладання беларускай мовы і літаратуры, а таксама дзяліліся адрасамі прадуктыўнага педагагічнага вопыту.