Архив новостей - СШ 2 г.Каменца
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.11.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

Купала і Колас, вы нас гадавалі! 
Вы звалі на волю  з цямноты, з прымусу, 
Каб горда насілі  імя беларуса...
Пятрусь Броўка. 

 

    У далёкім 1882 годзе нарадзіліся ў Беларусі два вялікія песняры беларускага народа, класікі нацыянальнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас.  Іх імёны вядомы кожнаму беларусу. Без  Купалы і Коласа  нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі і сёння праз свае творы, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Сёлета наша краіна адзначыла 140-годдзе з дня нараджэння вялікіх песняроў. Менавіта юбілею Якуба Коласа быў прысвечаны Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў  у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.Камянца” з 8 па 12 лістапада.

   У панядзелак у фае школы быў аформлены куточак кемлівых “І сёння з намі, наш Якуб Колас”, які змяшчаў віктарыну, крыжаванку, а таксама воблака слоў, у якім найшлі адлюстраванне героі твораў класіка, геаграфічныя назвы, звязаныя з жыццём паэта. У школьнай  бібліятэцы  была арганізавана тэматычная  кніжная выстава  “Слова Якуба Коласа будзе жыць вечна…”, дзе размясціліся  зборнікі Якуба Коласа, фотаальбомы і кнігі, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях класіка.
 У прадметным Тыдні прымалі ўдзел вучні 5-11 класаў. У рамках Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць не толькі інтэлектульныя здольнасці, а і творчыя:

-               Урок “З прыродай зліўшыся душой…” Пейзажная лірыка ў вершы “О край родны, край прыгожы” (8 “А” клас) пазнаёміў вучняў з пейзажнай лірыкай Якуба Коласа, дапамог вучням усвядоміць мастацкія функцыі пейзажнай лірыкі;

-               Інтэлектуальныя гульні “Шляхамі Коласа” (9 “А” клас), “Я ведаю. Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” (7 класы), гульня “Слабае звяно” – “Дарогамі славутых песняроў” (9 “В” клас”), гульня “І сёння з намі Колас” (8 “Б” клас), літаратурная віктарына “Якуб Колас: у думках, у сэрцах, у песнях” (5 “В” клас). Усе інтэлектуальныя спаборніцтвы паказалі, што вучні добра ведаюць Коласаўскія мясціны, знаёмы з літаратурнай спадчынай класіка.

-               Квэст-гульні “З цеплынёй запомнім класіка ўрок” (8 “В” клас) і “І не знікаць паэтам вечна” (10 “А” клас) садзейнічалі ўсведамленню вучнямі ролі класіка ў станаўленні беларускай літаратуры і фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.

-               у конкурсе выразнага чытання твораў Якуба Коласа “Слова жывое, роднае, гаваркое…” прынялі ўдзел 12 вучняў 5-8 класаў. Чытальнікі паказалі багацце лірыкі Якуба Коласа, паказалі, што з павагай ставяцца да кожнага слова, напісанага класікам. Вынікі конкурса: Дыпломам І ступені ўзнагароджана вучаніца 5 “В” класа – Данцэвіч Віталіна, Дыпломам ІІ ступені – Хартанюк Вікторыя (8 “В” клас), Дыпломам ІІІ ступені – Нікалайчук Аляксандра (5 “В” клас), Безбародзька Ягор (5 “В” клас) і Назарук Анастасія (8 “В” клас).

-               Напрыканцы Тыдня адзінаццікласнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа “Жыццёвыя дарогі Якуба Коласа”, якое спрыяла замацаванню ведаў біяграфічных звестак класіка.

   Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага песняра,  яшчэ раз паказаў,  што мы – галіны, а Колас – корань вялікага дрэва. Гэта ён трымае нас і поіць сокамі з глыбінь зямлі. А мова Коласа гучыць і сёння. Яна застаўляе нас перажываць, радавацца, любіць, прымушае мацней біцца нашы сэрцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы – беларусы. 

    Калісьці Якуб Колас, выступаючы перад студэнтамі БДУ, вылучаў тры бясцэнныя дары, якімі валодае моладзь. Першы дар – “маладосць, сіла, жыццярадаснасць”. Другі дар – “прасторныя, шырокія дарогі ў жыццё”, а трэці дар – “моладзь павінна здабываць сама ў працы, навуцы, грамадскай дзейнасці”. 

    Хочацца звярнуцца да моладзі Камянеччыны: “Янка Купала і Якуб Колас – нашы мудрыя і праўдзівыя настаўнікі. Яны пакінулі нам духоўны запавет: любіць, шанаваць, берагчы спадчыну. Таму чытайце Купалу і Коласа, чэрпайце іх мудрасць, вучыцеся ў іх любіць усё, што побач з намі, і ў першую чаргу сваю родную зямлю”.

    Спадзяюся, што ў сэрцах і памяці  беларусаў яшчэ доўга  будуць гучаць музыкай словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але колькі часу ні прайшло б, заўсёды будуць жыць у памяці людской  песняры зямлі  беларускай, без якіх немагчыма ўявіць нашу нацыянальную літаратуру, нашу Беларусь.