Бацькам - СШ 2 г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькам

Канцэпцыі, стандарты, нормы ацэнкі па вучэбных прадметах
Аб дзелавым стылі адзення навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе

Фотагалерэя узораў мадэляў адзення дзелавога стылю
Бацькам будучых першакласнікаў (гімназістаў, ліцэістаў)
Права. Абавязкі, адказнасць

Што могуць зрабіць бацькі, каб дапамагчы дзіцяці выбраць прафесію? (Саветы бацькам)

Паважаныя бацькі!

Вы можаце чакаць ад нашай школы, па меншай меры, наступнае:

• Прыязную атмасферу, якая спрыяе ўдзелу аднаго з бацькоў у якасці партнёра ў адукацыі дзіцяці.

• Паважлівыя добразычлівыя адносіны з боку работнікаў школы.

• Своечасовае і пісьменнае рэагаванне на хвалюючыя вас пытанні.

• Інфармацыю аб тым, як дапамагчы дзецям выконваць дамашнія заданні і падтрымліваць навучанне дома.

Для таго каб дзеці дасягнулі свайго патэнцыялу ў вучобе, ім патрэбны як добрыя настаўнікі, так і поўная падтрымка з боку сям'і. Праведзеныя па ўсёй краіне даследаванні нязменна паказваюць, што калі бацькі і школа працуюць як партнёры, дзеці дамагаюцца поспеху. Гэта адносіцца да ўсіх сем'яў, незалежна ад прыналежнасці да любой сацыяльнай групы, узроўню даходу і адукацыі, да сельскіх і гарадскіх школ.

Што такое "Удзел сям'і ў атрыманні адукацыі"? Удзел сям'і - гэта актыўны ўдзел сем'яў і законных апекуноў у школьным жыцці дзіцяці. Сям'я павінна быць партнёрам настаўнікаў і іншых работнікаў школы. Навыкі, досвед і жыццёвыя акалічнасці розных бацькоў ці чальцоў сям'і розныя. Таму кожны з нас па-рознаму прымае ўдзел, аказвае падтрымку і дапаўняе адукацыю нашых дзяцей. Самы элементарны від удзелу сям'і - гэта паклапаціцца, каб дзіця штодня наведвала школу, добра выспаўшыся, з'еўшы карысны для здароўя сняданак, і каб яно з'яўлялася ў школу ў належнай. вопратцы. Калі ў бацькоў ёсць дастаткова энергіі і часу для добраахвотнай дапамогі школе ці для працы з бацькоўскім камітэтам, гэта з'яўляецца каштоўным укладам у працу школы. Як лепш за ўсё прымаць удзел у адукацыі дзіцяці?

Самае важнае, што могуць зрабіць бацькі, каб дапамагчы дзецям дабіцца поспехаў у школе - гэта надаваць поспехам у вучобе вялікую ўвагу. Што трэба рабіць для таго, каб вашыя дзеці лічылі адукацыю цікавай і важнай справай, былі ўпэўненымі ў сабе, камунікабельнымі, актыўнымі, творчымі, якія ўмеюць абараняць свае псіхалагічныя межы і паважліва ставіцца да межаў іншых людзей? Што могуць зрабіць бацькі, каб у дзяцей не прападала жаданне вучыцца? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы можаце атрымаць, звярнуўшыся па кансультацыю да спецыялістаў СППС нашай школы.