Аб установе - СШ 2 г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Аб установе

Місія школы

ствараць умовы для фармавання гуманнай, фізічна і духоўна здаровай асобы, якая валодае інтэлектуальнымі і пазнавальнымі патрэбамі, падрыхтаванай да жыцця ў сучасным свеце.

Місія настаўніка

запаліць у дзецях цікавасць да спазнання, дапамагчы ім авалодаць не толькі навучальнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і развіваць іх агульныя здольнасці, узброіць неабходнымі для жыцця кампетэнцыямі, дапамагчы вучню рэалізаваць сябе ў рамках адаптыўнага адукацыйнага працэсу.

Мэта і задачы работы школы на 2022/2023 навучальны год

Мэта:

удасканаленне адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1. Забяспечыць якасць адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз: удасканаленне работы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі; арганізацыю вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, схільнасцей, здольнасцей, у тым ліку, накіраваных на профільную і дапрофільную падрыхтоўку вучняў; удасканаленне кантрольна-ацэначнай і аналітычнай дзейнасці педагогаў; выкарыстанне сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, актыўных форм і метадаў навучання і выхавання, якія садзейнічаюць фарміраванню пазнавальнай цікавасці вучняў;

2. Стварыць умовы для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў праз уключэнне іх у мерапрыемствы ідэалагічнай і сацыяльна-значнай накіраванасці, максімальна выкарыстоўваючы магчымасці шостага школьнага дня і пазаўрочную дзейнасць, патэнцыял дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.

3. Забяспечыць якаснае функцыянаванне здароўезберагальнай сістэмы і стварыць бяспечныя ўмовы