Праект POMOGUT.BY - гэта аб'яднанне намаганняў і магчымасцяў дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Яго арганізатары не ставілі перад сабой мэту прымусіць адмовіцца ад ужывання наркотыкаў. Іх задача - дапамагчы тым, хто апынуўся сам-насам са сваёй бядой і згубіўся ў струмені абяцанняў, прапаноў і паслуг.
Інфармацыйны рэсурс зможа ў рэжыме рэальнага часу - шляхам тэлефоннай гутаркі або інтэрнэт-перапіскі - забяспечыць кожнага чалавека, які звярнуўся, ведамі па яго канкрэтнай праблеме. Рэсурс працуе ў тэставым рэжыме.