БРСМ - СШ 2 г.Каменца
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

БРСМ

Грамадскае аб'яднанне

"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" (БРСМ) з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі.
Мэта БРСМ - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
БРСМ па-сапраўднаму адзіны маладзёжны саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.
Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Напрамкі працы:

Міласэрнасць.Штогадовыя акцыі: "Мы - ветэранам", "Рука ў руцэ".

Экалагічнае.Штогадовыя выезды ў лес, экалагічны дэсант, правядзенне выставак малюнкаў "Мы за мір".

Патрыятычнае.Удзел у конкурсе патрыятычнай песні, наведванне музеяў, сустрэча з ветэранамі, паходы па месцах баявой славы, догляд магілы савецкіх воінаў, актывістаў і мірных жыхароў у Прускаўскім лесе.

Ідэалагічнае.Сустрэча з цікавымі людзьмі, падрыхтоўка інфармацыйных гадзін і г.д.

Асноўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў школе актывам БРСМ:

Святочная лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў і Апошняга званка.

Правядзенне канцэртаў, святочных мерапрыемстваў.

Конкурсы, выставы газет і плакатаў.

Тэматычныя вечары і дыскатэкі.

Конкурс патрыятычнай песні.

Конкурсы "Лэдзі" і "Міс Вясна".

Прыём у БРСМ.

Цэнтральны камітэт ГА "БРСМ"

знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 40

222-35-05

Сайт:www.brsm.by

Варанюк Дзмітрый Сяргеевіч

 

Абласны камітэт ГА «БРСМ»

знаходзіцца па адрасе: г. Брэст, вул. Наганава, 10

23-30-77

Сайт: www.brsm.brest.by

Першы сакратар АК ГА "БРСМ"

Сегенюк Юрый Сяргеевіч

Раённы камітэт ГА «БРСМ»

знаходзіцца па адрасе: г. Камянец, вул. Брэсцкая, 28

8 01631 22986

e-mail: kamenets_brsm@mail.ru

Першы сакратар РК ГА "БРСМ"

Цыбуля Марына Валер'еўна

Галоўны бухгалтар РК ГА "БРСМ"

Ліпавік Таццяна Анатольеўна

Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» СШ №2 г. Камянца

Знаходзіцца па адрасе: г. Камянец, вул. Брэсцкая, д.60/1, каб.50

Першы сакратар п/о ГА "БРСМ"

Карпыза Анастасія Аляксандраўна

Анкета трудоустройства  Бланк заявления  Заявление на замену билета  Из истории объединения Устав ОО БРСМ

 

Символика БРСМ

разгарнуць » / « згарнуць